Асуджаны ў Расеі ўкраінец Клых адпраўлены ў вар’ятню
Грамадзянін Украіны Станіслаў Клых, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў ваенных дзеяньнях супраць расейскіх фэдэральных сіл падчас вайны ў Чачні, адпраўлены з калёніі ў псыхіятрычны шпіталь. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Прямой».