Заняпад сыстэмы «райпо»: на Віцебшчыне пазачынялі 165 вясковых крамаў і сталовак
Збанкрутаванае раённае спажывецкае таварыства далучылі да суседняга, нібыта адстаючы калгас. Будынкі распрадаюцца, шмат у якіх вёсках крамаў ня будзе, людзям давядзецца чакаць «аўталавак». Такая сытуацыя складаецца і ў іншых раёнах Беларусі.