За сюжэты пра бяскорміцу і ноў-хаў у камуналцы пакаралі двух гомельскіх фрылансэраў
![За сюжэты пра бяскорміцу і ноў-хаў у камуналцы пакаралі двух гомельскіх фрылансэраў](https://gdb.rferl.org/B82C8916-FCC4-4AB9-9715-9413491C6A5F_w800_h450.jpg)
11 ліпеня ў Гомлі суд Цэнтральнага раёну прызнаў журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканалу «Белсат» і пакараў штрафам у 30 базавых велічыняў — 735 рублёў.