Каньяк, цукеркі і каўбаса. За такі хабар дырэктара «Краснапольля» прысудзілі да чатырох гадоў і канфіскацыі
![Каньяк, цукеркі і каўбаса. За такі хабар дырэктара «Краснапольля» прысудзілі да чатырох гадоў і канфіскацыі](https://gdb.rferl.org/A56139CD-4D3D-465A-A604-837E92C75634_w800_h450.jpg)
8 жніўня суд Расонскага раёну прызнаў 56-гадовага дырэктара камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Краснапольле» Сяргея Карпенку, які кіраваў гаспадаркай 24 гады, вінаватым у атрыманьні хабару шляхам вымаганьня.