Былая прэзыдэнтка Чылі стане «галоўнай праваабаронцай» у ААН
Генэральная Асамблея ААН ухваліла кандыдатуру Мішэль Бачэлет на пасаду Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека. Рашэньне прынятае кансэнсусам 193 прадстаўнікоў усіх дзяржаваў — сябраў ААН.