У рэстаране «Поедем поедим» насуперак абяцаньням Зайдэса гуляла вясельле і грымеў салют
Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Поедем поедим», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаваньняў у Курапатах.