Што добрага ў новай вэрсіі школьнай гісторыі Беларусі
![Што добрага ў новай вэрсіі школьнай гісторыі Беларусі](https://gdb.rferl.org/B693C672-4333-4A7F-B908-F0145D5CAFD4_w800_h450.jpg)
Чытаю пра зьмены ў школьнай гістарычнай адукацыі ад навучальнага сэзону — 2018 і разумею засмучэньне гісторыка Аляксея Братачкіна. Як разумею і тое, чаму гісторыя ХХ стагодзьдзя працягвае падавацца ў падручніках з камуністычнага гледзішча: калі ты кіруеш дзяржавай пад савецкай сымболікай, а краіна ўтыканая ленінымі, то інакш быць ня можа.