Экс-кіраўнік нямецкай выведкі: дзяліцца з Аўстрыяй сакрэтамі NATO небясьпечна
Былы кіраўнік выведкі Нямеччыны Аўгусьцін Ханін сьцьвярджае, што дзяліцца з Аўстрыяй сакрэтамі NATO небясьпечна. Прычына — рост занепакоенасьці заходніх выведак з нагоды шчыльных сувязяў паміж высокапастаўленымі аўстрыйскімі міністрамі і Расеяй.