У Кішынэве пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі ўраду
У Кішынэве адбылася антыўрадавая маніфэстацыя, арганізаваная апазыцыйнымі сіламі. Старшыня партыі «Дзеяньне і салідарнасьць» Мая Санду і кіраўнік партыі «Годнасьць і праўда» Андрэй Нэстасэ патрабавалі прызнаць сапраўднымі вынікі выбараў мэра Кішынэву.