У беларускіх крамах зноў зьявіліся глёбусы з «расейскім Крымам»
![У беларускіх крамах зноў зьявіліся глёбусы з «расейскім Крымам»](https://gdb.rferl.org/BFA17B0A-D6F7-4C50-99D2-86838C2C3B1F_w800_h450.jpg)
Глёбусамі, на якіх Крым пазначаны ў складзе Расеі, а Абхазія і Паўднёвая Асэтыя адасобленыя ад Грузіі, зноў гандлююць у беларускіх крамах. Глёбусы са зьвесткамі, якія супярэчаць пазыцыі афіцыйнага Менску, заўважаны на паліцах другі раз за два гады.