Кіеў заявіў, што заблякаваў расейскія тэлеканалы ў 180 гарадах і вёсках Данбасу
Украіне ўдалося падавіць вяшчаньне каля двух дзясяткаў расейскіх тэлеканалаў у 180 гарадах і вёсках Данбасу, якія кантралююцца прарасейскімі сэпаратыстамі. Пра гэта заявіла дэпутат Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.