«Я спрабую абудзіць цікавасьць да слуханьня радыё». У Менску прайшла падкаст-вечарынка Зьмітра Бартосіка
![«Я спрабую абудзіць цікавасьць да слуханьня радыё». У Менску прайшла падкаст-вечарынка Зьмітра Бартосіка](https://gdb.rferl.org/EE49F15E-BE69-411A-8FD0-B2B115A59A10_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
У культурнай прасторы Ок-16 адбылася падкаст-вечарынка ад Зьмітра Бартосіка, майстра непрыдуманых сюжэтаў і трыюмфатара літаратурных прэміяў. Ён прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Клініка кітайскага дантыста», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».