Менш рускай мовы, менш дэзынфармацыі. У Латвіі лічаць, што рэформа адукацыі «абароніць ад расейскай прапаганды»
Рэформа адукацыі ў Латвіі не пакіне шанцаў для распаўсюджваньня меркаванай расейскай прапаганды і дэзінфармацыі. Пра гэта ў інтэрвію «Эўрапейскай праўдзе» заявіў міністар адукацыі краіны Карліс Шадурскіс, камэнтуючы радыкальнае скарачэньне рускамоўнай адукацыі ў латвійскіх школах.