Расейскі патрыярх прыехаў у Менск
![Расейскі патрыярх прыехаў у Менск](https://gdb.rferl.org/A5A479AD-C082-4413-B8E8-9F1DE6675917_w800_h450.jpg)
Сёньня пачаўся візыт у Менск кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха маскоўскага Кірыла. Увечары пасьля прылёту ён правёў набажэнства ў Катэдральным саборы. У панядзелак ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама правядзе сынод Расейскай праваслаўнай царквы, дзе будзе абмяркоўвацца праблема Ўкраінскай праваслаўнай царквы.