Віцяблянка плянуе пасяліцца ў былым аддзеле КДБ, выкупіўшы трохпавярховы гмах
![Віцяблянка плянуе пасяліцца ў былым аддзеле КДБ, выкупіўшы трохпавярховы гмах](https://gdb.rferl.org/230CE189-D0C9-4EA4-8061-00D99F984ED1_w800_h450.jpg)
Помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя — адміністрацыйны будынак па вуліцы камісара Крылова, 4, быў выкуплены на аўкцыёне за 300 тысячаў рублёў. Трохпавярховы дом новая гаспадыня зьбіраецца перарабіць у аднакватэрнае жытло агульнай плошчай 804 м².