Зьнікненьне журналіста: сьледчыя праводзяць ператрус у рэзыдэнцыі савудаўскага консула ў Стамбуле
Турэцкія сьледчыя 17 кастрычніка праводзяць ператрус у рэзыдэнцыі генэральнага консула Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле, паведамляе турэцкае выданьне Hurriyet. Улады Турэччыны спадзяюцца знайсьці ў будынку доказы ў справе аб зьнікненьні журналіста Джамаля Хашокджы.