Як нарвэжцы выхоўваюць дзяцей, калі іх нават нельга ўдарыць, як у Беларусі
Нарвэгія — гэта краіна-мара кожнага імігранта. Вялікія заробкі, сацыяльная дзяржава, фантастычныя пэйзажы і спакой. Гэтую ідылію парушае хіба толькі ювэнальная юстыцыя і яе галоўны інструмэнт Барнэвэрнэт — сацыяльная служба, якая можа забраць у сям’і дзіця па ягоным жа даносе. Ці ўсё ж не?