Кулямётчыка з Уручча пакаралі «калёніяй-пасяленьнем» за стрэл, ад якога загінуў мэханік БМП
![Кулямётчыка з Уручча пакаралі «калёніяй-пасяленьнем» за стрэл, ад якога загінуў мэханік БМП](https://gdb.rferl.org/F6E59C48-4225-4A05-9789-7A62995E63D7_w800_h450.jpg)
Менскі раённы суд прызнаў вінаватым у парушэньні правілаў абыходжаньня са зброяй са сьмяротным зыходам сяржанта Сяргея Крупу. Прысуд яму — 2,5 года пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі-пасяленьні.