Праскія Дзяды з успамінам пра Бабулю
Чэскія беларусы сёньня традыцыйна адведалі Альшанскія могілкі ў Празе, дзе пахаваныя выбітныя дзеячы эміграцыі, «айцы БНР». Навінкай стала прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода «Непахісныя», які прысьвечаны лёсу Ларысы і Яна Геніюшаў.