Меркаваны ўладальнік «ПВК Вагнэра» трапіў на відэа перамоваў вайскоўцаў Расеі і Лібіі
Расейскі прадпрымальнік Яўген Прыгожын, якога лічаць датычным да стварэньня «фабрыкі троляў» і «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра», прысутнічаў на афіцыйных перамовах паміж лібійскімі і расейскімі вайскоўцамі. Апублікаванае на афіцыйным канале відэа заўважыла «Новая газэта».