Дзяржаўныя кампаніі Расеі абавязалі перайсьці на расейскія кампутарныя праграмы
Што такое «расейскае праграмнае забесьпячэньне», не да канца зразумела. Напрыклад, абсалютная большасьць «расейскіх апэрацыйных сыстэмаў», як іх называюць, на самой справе ёсьць вэрсіямі адкрытай апэрацыйнай сыстэмы Linux.