«Памром у турме». Сем фактаў пра справу былога кіраўніка абласнога шпіталя Горадні
У судзе працягваецца разгляд справы былога галоўнага лекара Горадзенскага клінічнага абласнога шпіталя Сьвятаслава Савіцкага. Яго абвінавачваюць у тым, што схаваў сьляды выбуху, ад якога памерлі двое рабочых, а таксама — што незаконна налічваў прэміі.