Алексіевіч аднаўляе «Інтэлектуальны клюб». Прыедуць Снайдэр і Пракапеня
На сустрэчы са сваімі прыхільнікамі на Менскай Міжнароднай кніжнай выставе нобэлеўская ляўрэатка паведаміла, што ў сакавіку паседжаньні інтэлектуальнага клюбу адновяцца. І першымі гасьцямі будуць вядомы амэрыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і беларускі «айцішнік» Віктар Пракапеня.