Гамельчуку, які парэзаў траіх міліцыянтаў, прысудзілі 13,5 года турмы
![Гамельчуку, які парэзаў траіх міліцыянтаў, прысудзілі 13,5 года турмы](https://gdb.rferl.org/FCEB5C7B-0D8E-4BBF-8EF4-62D6D4A2F167_cx16_cy5_cw55_w800_h450.jpg)
Гомельскі абласны суд агучыў рашэньне па крымінальнай справе Мікіты Баса. 24-гадовы жыхар абласнога цэнтру ўвесну пры затрыманьні парэзаў траіх міліцыянтаў. Яму прысудзілі 13,5 года пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага тыпу.