Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Декабрь
2011
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15 16 17
18
19
20
21
22 23 24 25
26
27
28
29
30 31

Янка Купала як «месца памяці»

0
Янка Купала як «месца памяці»

Літаратурная дыскусія Свабоды:

• Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

• Альгерд Бахарэвіч. Цёмнае мінулае Каяна Лупакі

• Рыгор Сітніца: «Нацыянальнае хунвэйбінства трэба спыняць»

• Ян Максімюк. Цёмная камора белліту

• Барыс Пятровіч: Люблю чытаць Бахарэвіча

• Міхась Скобла. Купала Янка і лаянка

• Сяргей Дубавец. Залатая мумія

На радыё «Свабода» сабралася некалькі цікавых публікацый зь «літаратурнай дыскусіі» пра Купалу і інтэрпрэтацыі Купалы разам з інтэрпрэтацыямі інтэрпрэтатараў (ну так, менавіта так).

Усё пачалося з эсэ Бахарэвіча пра Купалу, у якім ён стварае вобраз Каяна Лупакі, чалавека, які абраў ідэю «жыць» у сталінскую эпоху ў абмен на прынцыпы. Вось такі сёньняшні вобраз клясыка белліту.

Цікавы выпадак, зь некалькіх прычынаў, калі абысціся безь літаратуразнаўчага аналізу і калі ўспрымаць Янку Купалу ў якасьці ня проста пісьменьніка, а «месца памяці», гэта значыць як сымбалічную фігуру, зь якой шмат у каго зьвязаныя ўяўленьні пра тое, што такое «нацыянальная літаратура» і «нацыянальная гісторыя». Акрамя таго, «месца памяці» — гэта яшчэ і рэшткі культуры, спроба аднавіць тое, што пачынае страчвацца.

Таму цікавы кантэкст зьяўленьня літаратурных эсэ Альгерда Бахарэвіча на радыё «Свабода», у якіх ён праводзіць своеасаблівую рэвізію клясыкаў беларускай літаратуры. Такая рэактуалізацыя клясыкі выклікана, на мой погляд, цалкам звычайнай, хоць і сумнай падзеяй: беларускую клясыку не чытаюць, таму што яе сацыяльны час сышоў, ёсьць разрыў паміж «сёньня» і «ўчора», і цяпер неабходная інтэрпрэтацыя, перафарматаваньне гэтай клясыкі, спроба яе ажывіць. Але гэтае ажыўленьне, ажыцьцёўленае Бахарэвічам, у якім ён апісвае, па сутнасьці, экзыстэнцыяльную трагедыю, абапіраючыся на гістарычны кантэкст, выклікала палеміку. Асабіста я ў гэтай палеміцы ўбачыў наступнае: постаць Купалы, які стаяў ля вытокаў «нараджэньня нацыі», сымбалізуе траўму гэтага нараджэньня (беларускі нацыятворны працэс хоць і пачаўся да савецкай эпохі, але, па сутнасьці, ажыцьцяўляўся пры «саветах»), Купала пачынаў пісаць як адзін зь дзеячаў нацыянальнага «адраджэньня», а завяршаў у якасьці савецкага беларускага пісьменьніка, суб’ектыўнасьць якога была ўжо ў значнай ступені апрыходаваная сталінскай сыстэмай. І цяпер невядома што з гэтым рабіць: каго мы ўслаўляем — таленавітага пісьменьніка або пісьменьніка, які таленавіта абслугоўваў сыстэму? Ці, калі шырэй, хто такія беларусы — суб’екты сваёй гісторыі ці аб’екты савецкай гісторыі? У якасьці адказу на гэтае пытаньне часта абіраюць «бесканфліктны мантаж» вобразу: сам канфлікт не абмяркоўваецца, а фокус увагі пераносіцца на, напрыклад, акалічнасьці «вакол» Купалы, шэўрале Купалы або забойства / самагубства Купалы, нешта падобнае, але пазбаўленае больш шырокай інтэрпрэтацыі, тое, што не выклікае пытаньняў, якія выходзяць за рамкі індывідуальнага лёсу. Адна з стратэгій — гэта сьцьвярджэньне аб тым, што Купала клясык «нягледзячы ні на што», проста таму, што нацыі патрэбныя героі. Ушакін у сваім артыкуле «Паміж Сталіным і Гітлерам», спасылаючыся на Сьлётэрдайка, пазначае такія дзеяньні ў якасьці «стратэгічнага імаралізму» у дачыненьні да мінулага, у тым ліку і да траўматычных пэрыядаў беларускай гісторыі. Я думаю, што ў гэтым сэнсе Бахарэвіч удала патрапіў у балючае месца, паказаўшы на канфлікт, гістарычны і маральны, які мала хто хоча абмяркоўваць глыбока.

Гэта, на мой погляд, асноўнае. Па-другое, ёсьць яшчэ бакавыя галіны абмеркаваньня. У палеміцы часта гучыць паняцьце «нацыі», а гэта, у сваю чаргу, кажа пра тое, што мы адрозьніваемся ад суседзяў на захадзе Эўропы: калі, згодна з П’ерам Нара, «месцы памяці» фармуюцца тады, калі «нацыя» становіцца дадзенасьцю, зьнятая вастрыня пытаньня аб нацыі, то ў Беларусі спробы такія «месцы» стварыць суседнічаюць адначасова з заявамі аб тым, што нацыя пад пытаньнем. У гэтым унікальнасьць нашай сытуацыі: храналягічна мінулае памерла, але мы працягваем рабіць выгляд, што гэтага не адбылося, таму што зусім не ўпэўненыя ў гэтым, у тым, што «нацыя існуе», а таму мінулае «не сыходзіць», гэта значыць накладзена табу на яго інтэрпрэтацыю. У гэтым сэнсе таксама цікава сутыкненьне «касмапалітычнага, у пэўнай ступені эўрапейскага» Бахарэвіча, які спрабуе ўпісаць беларускую клясыку ў наратывы, якія выходзяць за рамкі лякальнага (напрыклад, у агульнаэўрапейскі наратыў рэфлексіі над міжваенным пэрыядам, сталінізмам, нацызмам і людзях тады) і, напрыклад, Сітніцы , які накладае забарону, як ён думае, на ідэі, якія прыводзяць да зьніжэньня нацыянальнага гонару. Насамрэч гэта забарона на іншае: калі крытыкаваць Купалу ці каго-небудзь падобнага, такую самую сымбалічную фігуру, то ўзьнікае страх страты суб’ектнасьці, страх прызнаньня правалаў нацыі ў гісторыі, інакш кажучы, «нацыянальны гонар» Сітніцы сканструяваны проста на страху гэтай страты, і па сутнасьці, не нясе ў сабе нічога для будучыні, прапаноўваючы назаўжды мёртвы вобраз мінулага. І гэта забарона на выхад за рамкі лякальнага.

Аляксей Братачкін, гісторык





Губернаторы России
Москва

В школах Москвы прозвучали последние звонки — Собянин





Москва

«ИМЕНЕМ ЗАКОНА»: «СВЯТОЙ ЛЕНИН» ОТМЕНЯЕТ НАЛОГИ С ЗАРПЛАТ НАРОДА!


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин поздравил выпускников московских школ с праздником последнего звонка



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Иоганн Себастьян Бах

«Бах vs Рахманинов» из цикла Битва Клавиров под величественными сводами Петрикирхе




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Эксперт оценила развитие района Филевский парк

Блогер Тарасов не смог выехать с тротуара и рассердился на водителя автобуса

Последний тур «шального» сезона. Сегодня «Оренбург» на своем поле сыграет с ФК «Спартак» (Москва)


Ролан Гаррос

В Париже стартует «Ролан Гаррос» открытый чемпионат Франции по теннису



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Собянин: Работы в пяти корпусах нового кластера Бауманки практически завершены



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России