Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2014
1
2
3
4
5
6
7
8 9 10
11
12
13
14
15 16 17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

«Дзеці да 16 гадоў»

0
Некалі гэты гарадзкі парк культуры і адпачынку насіў імя М. І. Калініна. Цяпер гэта парк імя Т. Г. Шаўчэнкі. Горад так і застаўся «Чернівцями», хоць у дужках у яго біяграфіі пералічаныя яшчэ некалькі імёнаў Чарнаўцоў на розных мовах. Я добра памятаю гэты парк. Мне было гадоў дзесяць або адзінаццаць, калі ў Чарнаўцы прыяжджаў джаз-аркестар пад кіраўніцтвам Малагамбы. Гэта быў румынскі аркестар. У Маскве ўжо апладзіравалі Вэну Клайбэрну, Іву Мантану, пэруанцы Іме Сумак, а ў Чарнаўцах музыку ўсяго замежжа прадстаўляў Малагамба. У Румыніі ён лічыўся найлепшым ударнікам Бухарэсту ўсіх часоў, а ў нас ён быў найлепшым ударнікам сьвету. Разам з хлапцамі майго двара я прыходзіў у парк, каб з-за высокага плота паслухаць заморскія рытмы. Шчылінаў у плоце не было, і мы станавіліся адзін аднаму на плечы, выцягвалі шыі і так хаця б хвіліну паглыналі вачмі і вушамі неўтаймоўнага Малагамбу. У залю нас не пускалі: да 16-ці гадоў нам яшчэ заставалася цэлая вечнасьць.


Я ўспомніў пра гэтыя канцэрты ў пачатку верасьня 2011 году на паэтычным фэстывалі ў Чарнаўцах. Мяне папрасілі сказаць некалькі словаў паэтам з розных краінаў у гатэлі, разьмешчаным насупраць гарадзкога парку, і я падзяліўся зь імі дзіцячымі ўспамінамі. Пасьля да мяне падышоў румынскі паэт і сказаў, што ягоны бацька таксама быў «малагамбістам». На працягу тыдня ў горадзе гучалі вершы на паўтузіне моваў і нават дыялектах гэтых моваў: па-гуцульску, нямецка-швэйцарску, нямецка-аўстрыйску. Але я зноў і зноў успамінаў пра Малагамбу. Тады, у канцы пяцідзясятых, ня толькі дзеці, але і ўсе савецкія людзі былі «да 16 гадоў». Іх не пускалі, не падпускалі, не выпускалі. Да перабудовы яшчэ заставалася цэлая вечнасьць. Уся нацыя выцягвала шыю, каб хоць краем вока пабачыць, што ж адбываецца за жалезнай заслонай. Часам удавалася ня толькі пабачыць, але й нешта пачуць. Джаз быў для мяне тым самым, што для дзяцей зь недаборам кальцыю — крэйда. Ён быў гулкім рэхам свабоды. Быў і застаўся. Ужо ў Празе ў ХХІ стагодзьдзі я напісаў пра яго верш:


Яе можна назваць

«уцёкамі з рабства».

Уначы раб крадзецца з загону,

Мімаходзь лашчыць сабак.

Паднімаецца да ручая

І бяжыць як духу хапае

супраць вады.

Бяжыць важка і засяроджана.

Яму ўсьлед шыпяць грымучыя зьмеі

І аблізваюцца п’яўкі.

Ён рве на Поўнач, да мяжы штату Тэнэсі.

Спаць будзе ўдзень,

А ўначы зноў ірваць на Поўнач.

Пра што гэта я?

А, ну так,

Пра джазавую імправізацыю.


Пераклаў Сяргей Шупа






Губернаторы России





Губернаторы России
103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России