Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2015
1
2
3
4 5 6 7 8 9 10 11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26 27 28
29
30 31

Адмовіцца ад Усходняй Эўропы

0
Адмовіцца ад Усходняй Эўропы

Пасьля сёлетняга абвяшчэньня Сяргея Жадана пераможцам літаратурнай узнагароды Цэнтральнай Эўропы «Angelus» (другая за тры гады прэмія ўкраінцу), Святланы Алексіевіч – нобэлеўскім ляўрэатам у літаратуры і Ігара Бабкова – ляўрэатам прэміі Вышаградзкай групы зноў стаецца актуальным пытаньне пашырэньня межаў Цэнтральнай Эўропы на ўсход. 

Узьнікае думка пра пэўную заканамернасьць. Нягледзячы на стылістычную розьніцу, на безумоўную вартасьць кніг, сукупнасьць прэмій беларусам і ўкраінцам сьведчыць пра выразны жэст культурных элітаў Эўропы культурным элітам нашага рэгіёну. 

Беларусь і Ўкраіна і да таго былі асноўнымі буфэрнымі зонамі паміж Эўразьвязам і Расеяй. Замінае, бадай, толькі іх тэрміналягічная «ўсходнеэўрапейскасьць», што ад пачатку адсоўвае дзьве краіны на маргінэс эўрапейскага жыцьця і мысьленьня. Беларусь і Ўкраіна, «дзякуючы» ўсходнеэўрапейскаму фактару ўспрымаюцца як непаўнавартыя эўрапейскія краіны – хутчэй, каляніяльныя прыдаткі Расеі, з усімі наступствамі і характарыстыкамі. З чым і на захадзе, і на ўсходзе даўно пагадзіліся, пакуль было ціха.

З пачаткам ваеннай інтэрвэнцыі Расеі ў Крым і ўмяшальніцтвам у справы на Данбасе гармонія геапалітычных стасункаў яўна парушылася. Гэта, безумоўна, актуалізуе старую дыскусію пра Цэнтральную Эўропу і ейныя межы. 

У 1983 годзе Мілан Кундэра апублікаваў сваё вядомае эсэ «Скрадзены Захад альбо Трагедыя Цэнтральнай Эўропы», якім фактычна вярнуў краінам Варшаўскай дамовы права «эўрапейцамі звацца». Найбольш палемічная і завостраная думка Кундэры была пра Расею як іншую цывілізацыю, да якой нельга падыходзіць з законамі і правіламі Захаду. Усё, што знаходзіцца на захадзе ад Расеі (у першую чаргу Кундэра меў на ўвазе якраз Польшчу, Чэхію, Вугоршчыну і інш.) аўтар эсэ разглядаў на пачатку 1980-х як несправядліва «пакінутыя» Эўропай «свае» землі, якія, культурна і палітычна ўкарэненыя ў эўрапейскай гісторыі, несправядліва абыходзяцца ўвагай. Варта адзначыць, як супраціўляліся гэтай ідэі Кундэры найлепшыя рускія літаратары, сярод якіх і Іосіф Бродзкі, Тацьцяна Талстая ў 1988 годзе на Лісабонскай літаратурнай канфэрэнцыі, і толькі палымяная дыскусія з удзелам Салмана Рушдзі, С’юзан Зонтаг і Чэслава Мілаша здолела пераканаць іх.

З падзеньнем Бэрлінскага муру думка Кундэры пацьвердзілася: згаданыя народы натуральна далучыліся да Эўрапейскага зьвязу, адкінуўшы ўсе камуністычныя атрыбуты. Народы СССР, у тым ліку ўкраінцы і беларусы, згадваліся Кундэрам як паняволеныя камуністычнай імпэрыяй – без прывязкі да Цэнтральнай Эўропы, аднак самое пытаньне і магчымасьць распаду СССР не было тады на парадку. Затое ў 2015-м, на дваццаць пятым годзе незалежнасьці, краіны гэтыя цалкам правамерна могуць прэтэндаваць на найменьне цэнтральнаэўрапейскіх.

Жмут эўрапейскіх прэміяў беларусам і ўкраінцам мусіць выводзіць іх на мапу эўрапейскай культуры. Зусім зразумела, што гэты жэст не датычыць усёй цэласьці новапрыбылых цэнтральнаэўрапейцаў, асабліва што тычыцца прарасейскіх урадоўцаў. Афіцыйная рыторыка ўладаў Беларусі апэлюе да Эўропы выключна як да геаграфічнага панятку – нібыта заглыбляючыся ў чыстую вадзічку возера Шо, але ў той жа час застаючыся ў каламутнай ідэалёгіі ўсходняга суседа – Расеі, якая, маўляў, таксама ў Эўропе, бо і «Эўропа цягнецца да Ўральскіх гор», гэта кожны глёбус вам пацьвердзіць. 

Аднак культурныя эліты Беларусі і Ўкраіны мусяць зрабіць свой выбар на карысьць Цэнтральнай Эўропы яшчэ цяпер, пакуль палітычны выбар абцяжараны данбаскай вайной і пятым тэрмінам прэзыдэнцтва Лукашэнкі. З Усходам Беларусі і Ўкраіне не па дарозе. Усходняя Эўропа – стары замшэлы канструкт, які выгадны толькі адной краіне «тройкі». І ўсе мы ведаем, як яна называецца. 

 

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: Городские вокзалы объединяют маршруты





Москва

Пушинка из Космоса спасёт либо снесёт США? Научные важные данные. Проект «Святой Ленин».


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин одобрил три проекта по программе создания мест приложения труда



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Певица

Певица Пелагея разделила имущество с бывшим мужем




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Чемпионат по служебному биатлону состоялся в столичном главке Росгвардии

В филиалах АО "Желдорреммаш" прошли мероприятия ко Дню защиты детей

Дмитрий Вязьмикин – тренер по индивидуальной подготовке молодежного футбола «Локо»


Ролан Гаррос

Теннисист Джокович побил рекорд Федерера по победам на турнирах "Большого шлема"



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Киев

МИД РФ: Зеленский умолял лидеров СНГ приехать в Швейцарию



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России