Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2014
1
2
3
4
5
6 7
8
9
10
11 12
13
14
15
16
17 18
19
20
21
22
23
24
25 26
27
28
29
30

«Вылучэньне Статкевіча — гэта гульня ў маральную палітыку», — Кірыл Пазьняк

0
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што ягоная партыя гатовая вылучыць кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах палітвязьня Мікалая Статкевіча. Другім, запасным кандыдатам ад партыі будзе сам Анатоль Лябедзька. Ці азначае гэта, што сярод апазыцыі канчаткова абазначыўся падзел у стратэгіі на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ўяўляе ідэя вылучэньня Міколы Статкевіча — маральны альбо палітычны крок? На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар інтэрнэт-выданьня «Белмы» Кірыл Пазьняк.


— Ці можна казаць, што ў выніку сёньняшніх заяваў Лябедзькі канчаткова сфармаваліся два розныя падыходы сярод беларускай апазыцыі ў стаўленьні да выбараў? Нагадаю, што 17 лістапада пяць беларускіх апазыцыйных арганізацыяў: БНФ, БХД, БСДП (Грамада), рух «За свабоду» і грамадзянская кампанія «Гавары праўду» — падпісалі дакумэнт аб працэдуры вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі на прэзыдэнцкія выбары 2015 году. АГП і партыя «Справядлівы сьвет» той дакумэнт не падпісала.


— Пакуль пра сваю гульню недвухсэнсоўна заявіў толькі спадар Лябедзька. Цяпер усе чакаюць рашэньня Калякіна і ягонага «Справядлівага сьвету». Мне здаецца, калякінцы ў выніку падтрымаюць усё ж кандыдатуру «Народнага рэфэрэндуму» Ўладзімера Някляева, і ён стане, я б сказаў, «адзіным ад большасьці».


Вылучэньне Статкевіча — гэта, як мне здаецца, гульня ў маральную палітыку. І хаця гэты варыянт прапаноўвалі і іншыя палітыкі, акрамя Лябедзькі, — здаецца, ніхто ўсур’ёз гэта не ўспрымае. Гэта больш іміджавы варыянт.


— Некаторыя грамадзкія дзеячы якраз заяўляюць, што вылучэньне Статкевіча было б тым крокам, які ва ўмовах адсутнасьці рэальных выбараў мог бы выратаваць маральны вобраз беларускай апазыцыі.


— Я не разумею, чаму тэма палітвязьняў гучна не пэдаліруецца ў міжвыбарны пэрыяд. Нічога не замінае падымаць гэтую тэму пры рэальным кандыдаце, які знаходзіцца на волі. Так што гэта выключна іміджавы сцэнар.


Па-другое, гэта сцэнар, якія задавальняе многіх, бо гарантуе мізэрныя страты. Ніхто ня сядзе, кампанію можна будзе праводзіць малой крывёй, якая не запатрабуе вялікіх матэрыяльных і людзкіх рэсурсаў.


— Анатоль Лябедзька казаў таксама пра варыянт «дублёра». Калі Статкевіча не зарэгіструюць, то наступным кандыдатам можа быць ён сам. Але чаму кандыдатура Анатоля Лябедзькі не выклікае вялікага захапленьня ў іншых апазыцыйных лідэраў, чаму вакол яго не адбываецца аб’яднаньня, шырокай кааліцыі?


— Ужо ёсьць кааліцыя «Народны рэфэрэндум», якая працуе ўжо два гады, і там паміж сабой існуюць пэўныя абавязкі. Анатоль Лябедзька вылучаецца, і яго падтрымлівае партыя, бо «ён заслужыў», ён «вэтэран змаганьня з рэжымам» і «настае ягоная чарга». Але, выглядае, што ў апазыцыі далёка ня ўсе з гэтым згодныя.






Губернаторы России





Губернаторы России
103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России