Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2014
1
2
3
4
5
6
7
8 9 10
11
12
13
14
15 16 17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Пяткевіч і псыхічна хворыя

0
Пяткевіч і псыхічна хворыя

У кастрычніку 2003 году ў Казлоўшчынскім псыханэўралягічным дыспансэры, што месьціўся ў вёсцы Рандзілаўшчына Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці, здарылася трагедыя, якую журналісты тады ж назвалі «другой Нямігай». У ноч на нядзелю ў пажары загінуў 31 чалавек. Многія трупы немагчыма было пазнаць — яны згарэлі ўшчэнт.

 

Краіна была ў шоку — у страшных пакутах сканалі людзі, якія не маглі адказваць за сябе, клопат аб якіх узяла на сябе дзяржава.

 

Драўляны будынак, у якім жылі псыхічна хворыя людзі, быў вельмі стары, тэлефона ў ім не было, таму пажарных выклікалі са спазьненьнем, што прывяло да шматлікіх ахвяр. Дабудаваць новы цагляны будынак інтэрнату, закладзены на пачатку 90-х, за восем гадоў прэзыдэнцкай улады Лукашэнкі не ўдалося.

У мяне як у журналіста Свабоды на наступны дзень пасьля пажару было заданьне — напісаць пра рэакцыю ўлады і грамадзтва на гэтую трагедыю.

Я дазваніўся да тагачаснай прэсавай сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Пяткевіч і спытаў, якая рэакцыя Лукашэнкі на падзею, ці накіраваў ён спачуваньні родным. Той дыялёг і цяпер можна знайсьці на сайце Свабоды.

Пра рэакцыю Лукашэнкі Натальля Пяткевіч адказала вельмі суха:

«Пакуль даручана на працягу тыдня вывучыць сытуацыю, і па выніках вывучэньня можна чакаць нейкіх далейшых крокаў. Альбо не чакаць».

Пяткевіч паведаміла, што спачуваньні прэзыдэнта сваякам не накіроўваліся, бо, маўляў, тыя адмовіліся ад гэтых людзей. Як пазьней выявілася, гэта была няпраўда, для сваякоў арганізавалі «гарачую ліню».

Далей я папрасіў Пяткевіч выказаць думку, ці абвесьцяць у краіне жалобу па шматлікіх ахвярах пажару.

Пяткевіч вытрымала доўгую паўзу, а пасьля адказала пытаньнем на пытаньне:

«А вось вы грамадзянін Рэспублікі Беларусь? Як бы вы ўспрынялі, калі б па 30 псыхічна ненармальных людзях у краіне абвясьцілі жалобу?.. Так, гэта трагедыя».

Пра тое, што я як грамадзянін Рэспублікі Беларусь цалкам бы станоўча паставіўся, калі б была абвешчаная жалоба па ахвярах нядбайнасьці, няўважлівасьці з боку дзяржаўных органаў, сказаць Пяткевіч я не пасьпеў. Яна кінула слухаўку.

А я задумаўся, як падаць яе шчырае прызнаньне ў бессардэчнасьці і безадказнасьці на пасадзе дзяржаўнага чыноўніка, разумеючы, што пасьля гэтага магу больш не разьлічваць на яе камэнтары пра дзейнасьць Лукашэнкі, тым больш не чакаць запрашэньняў на ягоныя прэсавыя канфэрэнцыі.

Праз хвілін 10 разважаньняў я вырашыў выканаць свой журналісцкі абавязак і даць скандальную цытату Пяткевіч на сайт і ў эфір без усялякіх купюр. Пасьля Свабоды гэтую цытату Пяткевіч перадрукавалі многія СМІ, у тым ліку замежныя. Ня ведаю, ці хацела такой славы Натальля Пяткевіч, але, як я і чакаў, у прэсавай службе Лукашэнкі я стаў пэрсонай нон-грата. І не шкадаваў.

Потым калегі зь іншых СМІ казалі, што амаль дакладна гэтаксама на пытаньне пра жалобу Пяткевіч адказвала і ім, але яны вырашылі не даваць гэтую цытату ў свае рэпартажы як не зусім адэкватную.

Жалобы па загінулых у доме-інтэрнаце Лукашэнка так і не абвясьціў. І гэта дазволіла мне зрабіць выснову, што ўсё ж Пяткевіч выканала свой абавязак прэсавага сакратара, што яна тады дакладна перадала пазыцыю Лукашэнкі.





Губернаторы России
Москва

Собянин: В центре «Профессии будущего» обучают 75 востребованным специальностям





Москва

ПРОЕКТ ТРАМВАЙНОЙ ЛИНИИ «СЛАВЯНКА» ПРЕДСТАВЛЕН НА КОНКУРСЕ «ПРОСТРАНСТВО БУДУЩЕГО» НА ВДНХ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: В центре «Профессии будущего» обучают 75 востребованным специальностям



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Дима Билан

Дима Билан, MACAN и 10AGE вошли в число артистов VK Fest в Петербурге




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Биатлонистка Ольга Зайцева: Каждый юный москвич посещает спортивные секции

Матч "Саратова" со "Спартаком" перенесли из-за шторма

Блогер Тарасов не смог выехать с тротуара и рассердился на водителя автобуса


ATP

ATP-250 Open Parc – Lyon. Бублик поборется за выход в финал



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

ЦСКА обыграл "Урал" в заключительном матче РПЛ



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России