Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2010
1
2
3
4 5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18 19 20
21
22
23
24
25
26 27
28
29
30
31

Who are you: сярэдняя кляса?

0
Who are you: сярэдняя кляса?

На велізарнай прасторы Эўразіі, ад Балканаў да Расеі ды Аўганістану, сярэдняя кляса або тыя, хто мог бы ёй стаць – ледзьве зводзяць канцы з канцамі, а іх голасу ў дзяржаўным кіраваньні амаль не чуваць. Чаму гэтая праслойка насельніцтва, якая складае аснову Заходняй дэмакратыі, знаходзіцца ў такім незайздросным стане ў краінах так званага Другога сьвету? Гэтае пытаньне бянтэжыць як жыхароў саміх гэтых рэгіёнаў, так і заходнія ўрады, якія ў працэсе падтрымкі дэмакратыі за мяжой не знаходзяць сабе ў гэтай сацыяльнай клясе дзеяздольнага партнэра.

Багатыя...

Згодна са стандартамі Сусьветнага банку, вызначэньне сярэдняй клясы паводле маёмасьці ўключае ў сябе ў краінах трансфармацыйнага рэгіёну людзей з даходам звыш $4 286 у год. Менавіта такі ўзровень заможнасьці, на думку аналітыкаў міжнароднага агенцтва, дазваляе людзям задаволіць асноўныя фізіялягічныя патрэбы і адкласьці крыху грошай на чорны дзень ці змарнаваць іх на забавы.

...ды разумныя

Нельга пакінуць "за бортам" і людзей інтэлектуальнай працы, кшталту настаўнікаў ды дактароў, безь якіх ня можа існаваць сярэдняй клясы. Постсавецкая інтэлігенцыя, аднак, моцна розьніцца ад сваіх калегаў на Захадзе маёмасным станам. У большасьці краінаў трансфармацыйнага рэгіёну традыцыйна "інтэлігенцкія" прафэсіі часта адстаюць па ўзроўню аплаты ад узнагароды за найменш кваліфікаваныя работы. Схільнасьць савецкай інтэлігенцыі да дысыдэнцтва ды непрыняцьце правілаў гульні "падвязак" ды "падмазак" збольшага не дазволіла ёй прыняць удзел ні ў перабудовачным перападзеле маёмасьці, ні ў сёньняшнім бізнэсе пад "крышай" адміністрацыі.

Хто ачоліць хвалю "да пераменаў"?

Інтэлігенцыя..?

Здавалася б, наяўнасьць значных масаў людзей з высокім узроўнем інтэлектуальнага разьвіцьця, але з нездавальняючымі пабытовымі ўмовамі, павінна была б стварыць хвалю патрабаваньня дэмакратычных пераўтварэньняў на постсавецкай прасторы. Гэтага, аднак, не адбываецца.

Няма прарока ва ўласнай айчыне...

Тлумачыцца гэта часьцяком апатыяй, цынізмам ды недаверам адзін да аднаго. Не апошнюю ролю гуляе тое, што небагатыя людзі вымушаны рэгулярна ісьці на кампраміс са сваімі ідэаламі ды сумленьнем для вырашэньня надзённых праблемаў. Нізкія заробкі, якія вымушаюць браць і даваць хабар пры візыце да лекара ці паступленьні ў ВНУ, выклікаюць у людзей ня толькі недавер да сыстэмы, якая іх да гэтага вымушае, але і адзін да аднаго. Гэта моцна ўскладняе арганізацыю ды збор сродкаў на палітычную дзейнасьць унутры краіны. З гэтай жа прычыны выхадцы з інтэлігенцкага кола, якія высоўваюцца на палітычнае лідэрства, сутыкаюцца зь недаверам ва ўласным жа асяродзьдзі.

...акрамя Магамэта

Здольнасьць прымусіць небагатыя масы насельніцтва адарваць ад сямейнага бюджэту апошнюю капейку на грамадзкія патрэбы паказваюць больш простыя ды радыкальныя ідэалёгіі, чым змаганьне за размытыя лібэральна-дэмакратычныя каштоўнасьці. На Балканах у гэтай ролі пасьпяхова выступіў нацыяналізм. У краінах Блізкага Ўсходу – ісламізм. На постсавецкай прасторы вялікую самаахвярнасьць у гэтым сэнсе нярэдка выказваюць рэшткі апалягетаў сьветлай будучыні камунізму.

...ці буржуазія?

Што тычыцца маёмаснай сярэдняй клясы, то іх паводзіны, на першы погляд, яшчэ больш парадаксальна кантрастуюць з чаканьнямі лібэральных тэарэтыкаў. З аднаго боку, паводле сацыялягічных апытаньняў, большасьць заможных прадстаўнікоў бізнэс–супольнасьці ды маладых прафэсіяналаў на постсавецкай прасторы лічыць дэмакратычныя пераўтварэньні "важнымі". Але ж у рэальным палітычным жыцьці тыя самыя людзі з рознай ступеньню актыўнасьці нярэдка схіляюцца да падтрымкі існуючых аўтарытарных сыстэмаў, выбудаваных, да прыкладу, у Беларусі ды Расеі.

Што амэрыканскаму буржую добра...

Тлумачыцца гэта нескладана. Любая сацыяльная кляса дзейнічае ў першую чаргу ва ўласных інтарэсах. Калі ў Злучаных Штатах незалежная ад дзяржавы сярэдняя кляса складае каля 60% адсоткаў, то яна натуральна і гатовая "насьмерць" стаяць за дэмакратычныя прынцыпы, у прыватнасьці, за кіраваньне большасьці.

...расейскаму – сьмерць

Калі ж сярэдняя кляса саступае па колькасьці ці ўплыву іншым, менш багатым ды адукаваным слаям насельніцтва, то яна натуральным чынам шукае стабільнасьці ў іншай дзяржаўнай мадэлі. Рынкавы аўтарытарызм нярэдка ўяўляецца ёй паратункам як ад галоднай да перападзелу беднай большасьці, так і ад ня менш хцівых рук напаўнезалежных рэгіянальных адміністратыўных босаў часоў першай паловы дзевяностых. Вядома ж, гэта пры ўмове эканамічнай лібэралізацыі, якая дазваляе прыўладным бізнэсоўцам паляпшаць свой матэрыяльны статус.

Падзяляй і ўладар

Аб'яднацца вышэйшым маёмасным клясам перашкаджае і падзеленасьць, якую ня толькі вітаюць, але і падтрымліваюць аўтакратычныя ўрады. У вялікім бізнэсе дамінуюць манаполіі ці алігаполіі гігантаў, падкантрольных непасрэдна бліжэйшаму атачэньню ўрадоўцаў ці іх бізнэс-партнэрам. Такім чынам да існуючай сыстэмы асабіста прывязваюцца як варацілы, так і маладыя прафэсіяналы ды мэнэджэры. Адначасова па магчымасьці здушваецца найменш залежны ад урадавых "падвязак" малы ды сярэдні бізнэс.

Новы ідэалягічны канкурэнт дэмакратыі?

Аўтарытэтны Оксфардзкі гісторык Гартан Аш бачыць галоўную геапалітычную канкурэнцыю дэмакратычнаму лібэралізму ў “Другім” сьвеце – менавіта ў рынкавым аўтарытарызьме, на ўзор кітайскай ці расейскай мадэляў. Разьвіцьцё гістарычных ды актуальных падзеяў аднак сьведчыць пра тое, што канкурэнцыя гэтая – усё ж менавіта геапалітычная, а не ідэалягічная. Бо з эканамічнай лібэралізацыяй ды павелічэньнем колькасьці сярэдняй клясы ўзмацняецца і ціск да пераменаў на палітычным фронце, нават пры пераважнай прывязцы бізнэсу да палітычнай эліты.

Рэвалюцыя "ад няма чаго рабіць"?

Непадуладным матэрыяльнай зацікаўленасьці застаецца адзін з галоўных чыньнікаў, дзякуючы якому лібэральная дэмакратыя, паводле сусьветна вядомага палітоляга Фрэнсіса Фукуямы, увянчала сабой працэс гістарычнай эвалюцыі сусьветнага грамадзтва. Гэта – альтруізм.

Бо ў заможных людзей, пры дасягненьні пэўнага маёмаснага ўзроўню, дзяржаўнае мысьленьне пачынае даганяць па прыярытэтах матывацыю далейшага ўзбагачэньня. У гэтай сытуацыі бізнэсовец гатовы ахвяраваць частку свайго часу і нават грошай на грамадзкае дабро – дапамогу бяздомным катам, сабакам, людзям... ці, напрыклад, разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў: прэсы, недзяржаўных арганізацыяў, палітычных партыяў.

Чаму добры ўчынак не павінен застацца беспакараным?

Адсюль і такая жорстка–недаверлівая пазыцыя афіцыйнага Менску ці Масквы ў адносінах да нават такога нявіннага, на першы погляд, прыватнага альтруізму, як дапамога "дзецям Чарнобылю". Паводле міжнароднага аглядальніка радыё Свабода Чарльза Рэкнагеля, гэта тлумачыцца, менавіта небясьпекай перарастаньня грамадзкай актыўнасьці ў палітычную. Выпрацаваная рынкавым аўтарытарызмам ідэалёгія сьцьвярджае, што дзяржава сама мае дастаткова рэсурсаў для падтрымкі сваіх абяздоленых, а насельніцтву раіць засяродзіцца на эканамічнай актыўнасьці.

Сілай ці грамадой?

Такім чынам, вынікае, што калі сярэдняй клясе і наканавана стаць рухавіком дэмакратычных пераменаў на постсавецкай прасторы, то здарыцца гэта можа ў двух выпадках. Ці яна дасягне такой колькасьці, што дэмакратыя стане натуральным выражальнікам яе інтарэсаў. Або гэта здарыцца тады, калі значная яе частка дасягне такога ўзроўню заможнасьці ды ўплыву, што альтруістычныя памкненьні да наладжваньня "нармальнай" сыстэмы кіраваньня ў краіне стануць для яе пытаньнем ня толькі цікавым, але і менш рызыкоўным.





Губернаторы России
Москва

Собянин: в ТиНАО будет построено 10 детских садов и 11 поликлиник





Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о компенсации части затрат на путевки в оздоровительные лагеря в рамках нацпроекта «Семья»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин пригласил москвичей и гостей столицы на фестиваль «Рыбная неделя»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Баста

Тренер СКА Попов назвал Басту адекватным футбольным руководителем




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о развитии спорта и повышении его доступности для граждан

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о развитии спорта в селах Чукотки

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге назвала главные стимулы россиян для систематических занятий физкультурой и спортом


ATP

Даниил Медведев идет третьим в чемпионской гонке ATP, Андрей Рублев — пятый



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Минск

Владимир Путин встретится 23 мая с Лукашенко в Минске



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России