«Творчая свабода — абсалютная свабода», — Ларыса Сімаковіч
Музычная кіраўніца легендарнай сьпеўна-драматычнай Майстроўні, стваральніца і лідэрка фольк-мадэрн-тэатру «Госьціца», аўтарка і пастаноўшчыца шматлікіх экспэрымэнтальных твораў — усе яе здабыткі ў нацыянальнай культуры цяжка пералічыць. Кампазытарка, харэограф, дырыгент, танцорка, сьпявачка, рэжысэр Ларыса Сімаковіч — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».