ЗША і Кыргызстан дамовіліся аб вяртаньні мільёнаў, скрадзеных сынам экс-прэзыдэнта Бакіева
Міністар фінансаў Кіргізстану і першы намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША падпісалі пагадненьне аб вяртаньні Кіргізстану 4,56 мільёнаў, незаконна выведзеных з краіны сынам экс-прэзыдэнта краіны Максімам Бакіевым.