У Курапатах усталявалі фатапасткі
Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.
Ва ўрочышчы Курапаты 25 сакавіка ўсталявалі фатапасткі. Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.
На тэрыторыі ўрочышча змясцілі каля 10 фатапастак. У выпадку ўчынення супрацьпраўных дзеянняў сродкі фота- і відэафіксацыі дадуць магчымасць вызначыць парушальнікаў.
Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, апаганеныя вандаламі помнікі прыведзеныя ў парадак.