Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Март
2019

Затрыманых у Менску музыкантаў адпусцілі пасля складання пратаколаў

0

Ва УУС Цэнтральнага раёна яны правялі прыблізна дзве гадзіны.

Затрыманыя на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску музыканты Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч і Павел Аракелян адпушчаныя на волю пасля складання пратаколаў. Ва УУС Цэнтральнага раёна яны правялі прыблізна дзве гадзіны.

„Нас прывезлі ў міліцыю ў камфартабельным мікрааўтобусе. Потым доўга чакалі ў двары. Адпусцілі пасля высвятлення асобы і складання пратаколаў за спробу правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства. Шчыра кажучы, не зразумеў, што гэта было. Мы збіраліся спакойна сесці і сыграць”, — сказаў БелаПАН Зміцер Вайцюшкевіч.

Паводле яго слоў, у РУУС знаходзіліся таксама жонка Вольскага і яго тэхнічны памочнік.

Музыкантаў затрымалі разам з іх інструментамі ў чахлах (гітарамі і саксафонам). Артысты мелі намер адзначыць Дзень Волі на лаўцы выкананнем песняў. Перад гэтым міні-канцэртам да Вольскага падышоў супрацоўнік міліцыі ў цывільным і папрасіў пайсці. Ён назваў музыканта арганізатарам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і папярэдзіў, што калі артысты будуць іграць, то ў яго дачыненні можа быць складзены пратакол на падставе артыкула 23.34 КаАП. Вольскі заявіў, што на гэтым месцы кожны дзень іграюць вулічныя музыканты і да іх няма прэтэнзій. Сілавік адказаў, што ў тых музыкантаў ёсць дазволы Менгарвыканкама.

Пасля гэтага пад’ехаў чорны мікрааўтобус з танаванымі шыбамі, з яго выйшлі супрацоўнікі АМАП у форме і цывільным, завялі ў яго музыкантаў і паехалі па Рэвалюцыйнай у бок плошчы Свабоды. Затрыманнем кіраваў намеснік начальніка УУС Цэнтральнага раёна Дзмітрый Шантыр. Тое, што адбылося, выклікала абурэнне двух дзясяткаў чалавек, якія сабраліся паслухаць канцэрт, і іншых музыкантаў. Яны скандавалі „Ганьба!”.

На просьбу БелаПАН растлумачыць, за што затрымалі музыкантаў, супрацоўнік у цывільным адказаў, што „ім ужо ўсё растлумачылі”.

Як паведамляе БелаПАН, усяго ў Менску было затрымана як мінімум 12 чалавек, якія вечарам 25 сакавіка выйшлі ў цэнтр горада, каб адзначыць Дзень Волі — 101-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У ліку затрыманых былі вядомыя музыканты, якіх ужо адпусцілі. 

Радыё Свабода паведамляе, што затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску вызвалілі, Алена Талстая застаецца на Акрэсціна.

* * *

Вядомыя беларускія музыкі — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян — збіраліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Іх затрымалі, як толькі яны дасталі музычныя інструменты.

Як толькі Лявон Вольскі прыйшоў на месца сустрэчы, да яго падышоў міліцыянт і папярэдзіў, што канцэрт будзе расцэнены як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Музыкі сталі раіцца, што ім рабіць, але рашэнне ім прыняць не далі. Праз некалькі хвілін пад’ехаў аўтобус з міліцыянтамі. Кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёна Менска запатрабаваў, каб музыканты прайшлі ў аўтобус. Яны затрыманыя «для высвятлення асобы».

У міліцыю трапілі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, а таксама некалькі суправаджаючых іх асобаў.

Варта адзначыць, што некалькі дзясяткаў мінучкоў, што сабраліся на скрыжаванні, адрэагавалі на затрыманне выкананнем песень.

***

Лідарам апазіцыйных палітычных партый не дазволілі прайсці са сцягамі і кветкамі ад Кастрычніцкай плошчы да будынка, дзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

На Кастрычніцкую плошчу каля 18:00 завітаў былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пазней да яго падышлі цяперашні старшыня АГП Мікалай Казлоў і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Рымашэўскага і Казлова затрымалі.

На выхадзе з метро людзьмі ў цывільным затрыманы малады чалавек у чырвона-бела-чырвоным шаліку, яшчэ дваіх затрымалі на плошчы і пагрузілі ў сіні мікрааўтобус.

Усяго на падыходзе да Кастрычніцкай і на самой плошчы затрыманыя ад 8 да 10 чалавек.

Зараз людзей на Кастрычніцкай плошчы няма.

Паведамляецца, што ўсіх затрыманых вязуць у Цэнтральнае РУУС.

nn.by





Губернаторы России
Москва

Собянин: Благоустройство улицы Бутлерова в ЮЗАО завершено





Москва

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Под заселение по реновации с начала года передали 20 жилых комплексов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Ольга Бузова

Бузова поздравила "Зенит" с чемпионством




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Коммерсант»: поставщика систем безопасности в Москве могут посадить на 7 лет

ЦСКА шагнул к трофею // Команда обыграла УНИКС в первом матче финала Единой лиги ВТБ

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.


Андрей Рублёв

Абсцесс остался позади // Андрей Рублев первым из игроков топ-10 вышел во второй круг



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


#123ru.net

Сеть клиник «Будь Здоров» подвела итоги первого квартала 2024 г.



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России