Генадзь Фядыніч затрыманы ў сваёй кватэры
Яго звінавацілі ў тым што ён знаходзіцца ў нецвярозым выглядзе.
Генадзь Фядыніч затрыманы ў сваёй кватэры. Яго звінавацілі ў тым што ён знаходзіцца ў нецвярозым стане.
– Я цвярозы і не парушаў умоваў „хатняй хіміі” — паспеў Фядыніч паведаміць рэдакцыі praca-by.info у час затрымання.
На дадзены момант сувязі з ім няма, дзе ён знаходзіцца невядома. Згодна з умовамі „хатняй хіміі” Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца па-за домам пасля 19.00 ў буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Яму таксама забаронена ўжываць алкаголь. Прыйсці да яго супрацоўнікі міліцыі могуць у кожны час дня і ночы.
Паводле praca-by.info