Выбары ў Ізраілі: паводле экзіт-полаў, наперадзе правая кааліцыя
На парлямэнцкіх выбарах у Ізраілі пасьля закрыцьця выбарчых участкаў у 22.00 паводле мясцовага часу абвешчаныя вынікі экзіт-полу, праведзенага публічным тэлеканалам «Кан 11». Наперадзе з 37 мандатамі — цэнтрысцкі альянс «Кахоль-Лаван». На другім месцы — «Лікуд», 36 мандатаў.