Вера Лапко перамагла расейку Яўгенію Родзіну
Паспяхова выступае беларуска ў швайцарскім Лугана і ў парным разрадзе.
Пасля шэрагу няўдач на тэнісных кортах розных гарадоў беларуска Вера Лапко паспяхова прайшла два раўнды на турніры ў швайцарскім Лугана.
У матчы 1/8-й фіналу Лапко вельмі пераканаўча адолела расейку Яўгенію Родзіну – 6:2, 6:0.
У чвэрцьфінале Вера Лапко пазмагаецца з Ігай Святэк (Польшча, 115-ы нумар рэйтынгу), якая перамагла Вікторыю Кужмаву (Славакія, 46-я ракетка свету) – 6:3, 3:6, 6:2.
Паспяхова выступае ў Лугана Лапко і ў пары з Мэндзі Мінэлай (Люксембург). Інтэрнацыянальны дуэт выйшаў у чвэрцьфінал, дзе сустрэнецца з румынскай парай Сорана Кырсця – Крысціна Міту.
Беларускае Радыё Рацыя