Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Апрель
2019

Прэс-сакратар Пуціна: Ніякіх санкцый Расея супраць Беларусі не ўводзіць

0

Так ён пракаментаваў прэтэнзіі Аляксандра Лукашэнкі да дзеянняў расейскіх партнёраў па закрыцці рынку для Беларусі, якія беларускі лідар параўнаў з санкцыямі.

Расея не ўводзіць супраць Беларусі ніякіх санкцый, заявіў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Так ён пракаментаваў прэтэнзіі Аляксандра Лукашэнкі да дзеянняў расейскіх партнёраў па закрыцці рынку для Беларусі, якія беларускі лідар параўнаў з санкцыямі, перадае РБК.

Пяскоў лічыць, што для абмеркавання беларуска-расейскіх узаемаадносін патрэбна „іншая танальнасць, якая лепш адпавядае саюзным адносінам”. Разам з тым ён адзначыў, што ў Маскве „з разуменнем ставяцца да эмацыйных рэплік у рамках асаблівых адносін дзвюх краін”.

Паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта Расеі, „існуе велізарны аб’ём прамой і ўскоснай дапамогі, якую аказвае Расея Беларусі, нашым беларускім братам”, аднак „у той жа час застаюцца на парадку дня яшчэ шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэння, у тым ліку пытанняў істотных”. У гэтым кірунку „працягваецца двухбаковая праца”, але называць гэта санкцыямі ці „выкручваннем рук” некарэктна, лічыць ён.

На нарадзе з эканамічным блокам урада 11 красавіка ў Менску Лукашэнка параўнаў некаторыя дзеянні расейскіх партнёраў па закрыцці рынку для Беларусі з санкцыямі.

„Калі атрымаў пералік пытанняў, мяне што здзіўляе: апошні час (можа, СМІ хлусяць, можа, спецыялісты дакладваюць мне крывую інфармацыю), але я кожны дзень чую і чытаю інфармацыю, што наш асноўны гандлёвы партнёр (яны любяць называць сябе партнёры) усё больш і больш уводзіць санкцый супраць Беларусі, — Лукашэнка яго прэс-служба. — Самі знаходзяцца пад санкцыямі і асуджаюць гэта, і я тут іх абсалютна падтрымліваю. Але ў той жа час падобнай зброяй ваююць супраць найбліжэйшых сваіх саюзнікаў”.

„То адно прадпрыемства закрылі, то другое. Потым ці то морква, ці то салата, ці то ўжо агуркі не спадабаліся. Ці то ў іх падазрэнне ёсць, што мы нешта пастаўляем не адтуль. І кожны дзень адбываецца закрыццё нашых прадпрыемстваў. Нам закрываюць рынак”, — адзначыў Лукашэнка.

Ён прывёў прыклад, як дзейнічаў беларускі бок год ці паўтара таму, калі спецыялісты далажылі, што ў аварыйным стане знаходзяцца нафтаправод і нафтапрадуктаправод, якія ідуць праз Беларусь. „Менавіта па нафтанцы. І нам трэба было б на некалькі дзён закрыць для рамонту гэтыя нафтаправоды. Але мы ж не зрабілі так. Мы разумелі, што гэта нанясе шкоду Расейскай Федэрацыі. І тады я даручыў працаваць у аварыйным парадку, але не перакрываць гэтыя дарогі , па якіх транспартуецца галоўны экспартны прадукт Расейскай Федэрацыі — нафта”, — расказаў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, гэта пытанне стаіць і цяпер на парадку дня. Лукашэнка, звяртаючыся да віцэ-прэм’ера Ігара Ляшэнкі, сказаў: „Калі трэба паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь, стаўце і рамантуйце. Таму што тое дабро, якое мы робім для Расейскай Федэрацыі, яно нам абарочваецца пастаянна злом. Там ужо нахабства да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі”.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў папрок у адрас урада, што ён адпаведнай сітуацыі з пастаўкамі на расейскі рынак нібыта не бачыць: „Добра, сёння віцэ-прэм’ер (відавочна, маецца на ўвазе нядаўна прызначаны віцэ-прэм’ерам Уладзімір Дворнік, які курыруе сферу АПК і экспарту прадуктаў харчавання) працуе без году тыдзень, ён яшчэ не паспеў разабрацца. Але ёсць жа і прэм’ер, і першы віцэ-прэм’ер, ды і вы павінны гэта бачыць”.

„Мы павінны прымаць адпаведныя меры. Ну што мы ўвесь час: нас б’юць у левую шчаку — мы падстаўляем правую. Разбярыцеся і дакладзяце асобна на наступным тыдні”, — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў ліку дакладаў па тэмах, вынесеных на нараду, хацеў бы выслухаць і пункт гледжання ўрада па гэтым асноўным пытанні, звязаным з працай на расейскім напрамку.

belapan.by





Губернаторы России
Москва

Собянин сообщил о планах благоустройства территорий школ и детских садов





Москва

Айтека — широкий спектр медицинских данных и сервисов


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: В этом году к проекту «Открой#Моспром» присоединился один миллион человек



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Стинг

ФОТО ⟩ Стинг дал еще один концерт в Эстонии! Среди зрителей был и президент Алар Карис




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Футболисты ЮФУ одержали три победы в домашнем турнире

Спортсмен Росгвардии занял второе место в личном многоборье на Играх БРИКС

Роман Костомаров поучаствовал в боксерской тренировке в Москве


ATP

Хачанов вылетел с турнира ATP в Хертогенбосхе после первого же матча



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Айтека — широкий спектр медицинских данных и сервисов



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России