Чарговага расейца высылаюць зь Беларусі за правапарушэньне
Буда-Кашалёўскі РАУС прыняў рашэньне аб высылцы на пяць гадоў 38-гадовага грамадзяніна Расеі Ўладзімера Траўтэра. Ён жыве ў Беларусі 26 гадоў. Мае сталую працу, сям’ю, дом, вялікую гаспадарку і крэдыт.