Севярын Пракопюк – кандыдат у Еўрапарламент са спісу “Левыя Разам”
Выбары ў Еўрапейскі парламент пройдуць 26 траўня гэтага года.
Беларус Севярын Пракопюк – сябра партыі “Разам”, з’яўляецца кандыдатам ў Еўрапейскі парламент са спісу “Левыя Разам”.
Змяншэнне часу працы да 35 гадзінаў у тыдзень, 35 дзён свабодных ад працы і змяншэнне дыспрапорцый у мінімальнай аплаце ў краінах ЕЗ – гэта толькі некаторыя лозунгі, якімі “Левыя Разам” хочуць прыцягнуць выбаршчыкаў.
– Хочам пачаць размову, каб паўстаў еўразвязаўскі фонд для будаўніцтва таннага арэнднага жылля. Лекі па рэцэптах мусяць быць дармовымі. ЕЗ мусіць датаваць гэта. Грошы на датацыю можна знайсці. І з Еўразвязам можна пра гэта пачаць размаўляць.
Партыя „Разам” на выбары ў Еўрапейскі парламент ідзе ў кааліцыі з „Уніяй працы” з сацыял-дэмакратамі Пётра Ікановіча, а таксама з гарадскімі рухамі. Севярын Пракопюк пакуль безвынікова змагаўся ў выбарах у Сейм у 2015 годзе. Партыя „Разам” таксама не атрымала дастатковай колькасці галасоў падчас апошніх выбараў у самакіраванне. Выбары ў Еўрапейскі парламент пройдуць 26 траўня гэтага года.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота ddb24.pl