«Амапаўцы ў масках дужа білі». Магілёўскіх цыганоў дапыталі ў справе забойства супрацоўніка ДАІ
У Магілёве выйшлі на свабоду затрыманыя ўвечары 16 траўня прадстаўнікі цыганскай меншасьці. Па словах вызваленых ім інкрымінавана дробнае хуліганства, але нагодаю для зьняволеньня стала расьсьледаваньне справы аб выкраданьні і забойстве супрацоўніка магілёўскага ДАІ Яўгенія Патаповіча.