Начальнік РАУС у Драгічыне зьбіў машынай падлетка
Начальнік Драгічынскага РАУС 23 траўня зьбіў на сваім аўто 16-гадовага падлетка, пацьвердзіла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава. Па факце здарэньня ў МУС праводзяць праверку.