Каля 200 чалавек штомесяц зьвяртаюцца па юрыдычную дапамогу ў незалежны прафсаюз, — РЭП
5 баскетбольных судзьдзяў, якія падалі пазоў аб абароне гонару і годнасьці да выканаўчай дырэктаркі Беларускай фэдэрацыі баскетболу Анастасіі Марынінай, папрасілі падключыцца да судовага працэсу прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці.