Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июнь
2019

У Гародні пачаўся суд па справе аб дзедаўшчыне ў вучылішчы алімпійскага рэзерву

0

Згодна з дзяржабвінавачваннем, здзекі над падлеткамі працягваліся больш за год. Як высветлілася, усё адбывалася з ведама тагачаснага дырэктара.

Разгляд справы аб дзедаўшчыне ў Гарадзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пачаўся 5 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні. Справу разглядае суддзя Таццяна Гергель.

На лаве падсудных тры былыя выхаванцы вучылішча — Артур Тубялевіч, Ян Халупа і Дзям’ян Варановіч, якім 19—20 гадоў. Іх абвінавачваюць у злосным хуліганстве і крадзяжы (ч. 2, 3 арт. 339, ч. 1 арт. 206 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Усе трое былі выключаны з вучылішча. Маладыя людзі цяпер нідзе не вучацца і не працуюць. Да суда іх не затрымлівалі.

Пацярпелымі прызнаныя 16 падлеткаў 14—16 гадоў. У судзе з імі знаходзяцца бацькі або асобы, якiя iх замяняюць. Падчас усяго працэсу ў зале прысутнічае псіхолаг.

Згодна з дзяржаўным абвінавачваннем, якое зачытаў пракурор, здзекі над падлеткамі працягваліся больш за год — з верасня 2017 да лістапада 2018-га.

Старэйшыя выхаванцы вучылішча збівалі малодшых. Білі ў грудзі кулаком, часам у баксёрскай пальчатцы, нагой у спартыўным абутку па ягадзіцах. Некаторым абвінавачваныя рабілі надрэзы нажом у раёне пляча і лапаткі. У некаторых выпадках абвінавачваныя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Здзекі звычайна адбываліся ў пакоі інтэрната, дзе жылі выхаванцы, у прысутнасці іншых навучэнцаў, пасля адбою.

Згодна з абвінавачаннем, нагодай для гвалту не раз станавілася праверка паспяховасці па вучэбных дысцыплінах. Прычын для здзекаў магло і не быць.

Варановіча таксама абвінавачваюць у тым, што ён адкрыта выкраў прадукты аднаго з падлеткаў на суму не меншую за 45 рублёў. Пракурор падрабязна пералічыла склад крадзенага: каўбаса, катлеты, смажаная курыца, піца, печыва, кексы, цукеркі, памідоры, агуркі і г.д.

Тубялевіч і Халупа сваю віну поўнасцю адмаўляюць, Варановіч прызнаў толькі адзін з эпізодаў гвалту.

Па рашэнні суда спачатку будуць дапытаныя пацярпелыя і сведкі, а затым — абвінавачваныя, бо яны не прызнаюць сваю віну.

Як паведамляе tut.by,   факты дзедаўшчыны ў навучальнай установе выявілі супрацоўнікі пракуратуры, калі правяралі спартыўныя ўстановы вобласці. Высветлілася, што ў Гарадзенскім вучылішчы алімпійскага рэзерву часта перспектыўныя маладыя спарцмены забіралі дакументы праз вельмі кароткі тэрмін пасля паступлення. Аказалася, што рабілі яны гэта з-за дзедаўшчыны ў вучылішча. Навучэнцы старэйшых курсаў прымушалі малодшых сціраць чужыя шкарпэткі, а таксама праводзілі абрад прысвячэння – навабранца павінны былі некалькі разоў моцна ўдарыць па ягадзіцах.

Па факце дзедаўшчыны была ўзбуджаная крымінальная справа. Супрацоўнікі пракуратуры высветлілі, што ўсё адбывалася з ведама тагачаснага дырэктара. З кіраўніком вучылішча не працягнулі кантракт.

belapan.by

Фота tut.by





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о развитии системы социальной помощи в Москве





Москва

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: В Московском регионе более 62 тысяч семей распорядились материнским капиталом через банки


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о развитии системы социальной помощи в Москве



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Баста

Агент Щенникова рассказал, связывался ли Баста с игроком по поводу перехода в «СКА-Ростов»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Юбилейные медали получат почти 6 тысяч бамовцев

Рюдигер может пропустить матч сборной Германии в ⅛ финала Евро, пишут СМИ

Ростелеком: Объявлены итоги XIII конкурса «Вместе в цифровое будущее»


Уимблдон

Даниил Медведев представил форму, в которой выступит на Уимблдоне



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: В Московском регионе более 62 тысяч семей распорядились материнским капиталом через банки



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России