Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июнь
2019

Cледства па справе Паліенкі працягнута да канца чэрвеня

0

Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка гэтага года па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства.

Расследаванне крымінальнай справы актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі працягнутае да канца чэрвеня. Гэтую інфармацыю БелаПАН пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

„Следства працягваецца. Тэрміны расследавання прадоўжаныя, — сказаў ён. — Новых падрабязнасцяў, якія можна данесці да грамадскасці, пакуль няма”.

Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка гэтага года па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства.

„Паводле дадзеных следства, 13 сакавіка прыблізна ў 20 гадзін на лесвічнай пляцоўцы аднаго з дамоў па вуліцы Гурскага ў Менску неўстаноўленая асоба ў адказ на заўвагу мужчыны пра курэнне ў пад’ездзе пырснула яму ў твар газ з газавага балончыка, — раней паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. — Супрацоўнікамі міліцыі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства 20 сакавіка быў затрыманы Дзмітрый Паліенка. Ён дапытаны, па месцы яго жыхарства праведзены вобыск. Цяпер з затрыманым праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне абставінаў таго, што адбылося. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца”.

5 красавіка Паліенку было выстаўленае абвінавачанне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

„Выстаўленае абвінавачанне ў здзяйсненні некалькіх злачынстваў. Гэта асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341), — паведаміла Ганчарова. — Усе эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці, якія цяпер устаноўлены ў дачыненні да яго, злучаныя ў адным справаводстве. Працягваецца расследаванне”.

Абвінавачанне па арт. 341 выстаўленае Паліенку за нанясенне графіці на адзін з будынкаў на вуліцы Ахоцкай у Заводскім раёне Менска. 23 студзеня 2019 года СК распачаў крымінальную справу за нанясенне графіці. Фігурантамі гэтай справы, акрамя Паліенкі, з’яўляюцца Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева.

Меру стрымання Паліенку не змянялі — з сакавіка ён знаходзіцца пад вартай.

Раней, каментуючы сайту spring96.org абвінавачанні, праваабаронца Валянцін Стэфановіч сказаў: „Існуе дзве версіі падзей. Паводле версіі Дзмітрыя, ён быў вымушаны прымяніць газавы балончык у мэтах самаабароны супраць нецвярозага і агрэсіўнага грамадзяніна, які абражаў і ўдарыў яго. Згодна з афіцыйна выстаўленым абвінавачаннем, Дзмітрый нібыта ў адказ на заўвагу жыхара дома аб забароне курэння ў пад’ездзе прымяніў у дачыненні да апошняга газавы балончык, здзейсніўшы такім чынам асабліва злоснае хуліганства. Такім чынам, маем два варыянты паводзін Дзмітрыя — дапушчальная самаабарона і злоснае хуліганства з прымяненнем газавага балончыка. Але для таго, каб мы паверылі ў версію, агучаную следствам, яно павінна даць нам досыць важкія доказы”.

Паводле слоў Стэфановіча, асаблівую цікавасць у праваабаронцаў выклікаюць абвінавачанні па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса, у прыватнасці па арт. 130. Паводле інфармацыі праваабаронцы, распальваннем іншай сацыяльнай варожасці следства лічыць распальванне варожасці ў дачыненні да такой сацыяльнай групы, як міліцыя. Па выніках экспертызы відэароліка, на якім невядомая асоба наносіць графіці на будынак, прызнана, што яна распальвае варожасць у дачыненні да сацыяльнай групы — міліцыі.

„Міліцыя не з’яўляецца сацыяльнай групай, як не з’яўляюцца сацыяльнай групай прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і ўлада ў цэлым, — падкрэсліў Стэфановіч. — Адпаведна, нельга казаць пра распальванне ў дачыненні да іх варожасці. Такога роду кваліфікацыя з’яўляецца непісьменнай і акрамя таго сведчыць аб жаданні ўладаў надаць палітычны кантэкст гэтай крымінальнай справе”.

Стэфановіч таксама не выключыў, што суд над Паліенкам могуць правесці ў закрытым рэжыме, каб прадстаўнікі праваабарончай супольнасці не змаглі ацаніць сутнасць крымінальнай справы.

БелаПАН





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о новых стандартах системы соцзащиты в Москве





Москва

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Более 12 тысяч жителей Москвы и Московской области получают повышенную пенсию за работу в сельском хозяйстве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о развитии системы социальной помощи в Москве



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Владимир Спиваков

Юные таланты под эгидой Фонда Спивакова дали концерт в «Михайловском»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Депутат МГД Киселева назвала санкции ЕС поводом для поздравлений

Рюдигер может пропустить матч сборной Германии в ⅛ финала Евро, пишут СМИ

Ростелеком: Объявлены итоги XIII конкурса «Вместе в цифровое будущее»


WTA

Рейтинг WTA. Калинская дебютировала в топ-20



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Более 20 поликлиник Химок получили медоборудование с начала года



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России