Пасьля нападу на танкеры цана нафты падскочыла. ЗША: за нападам стаіць Іран.
Выступаючы ў чацьвер у Вашынгтоне, дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што ў адміністрацыі Злучаных Штатаў ёсьць усе падставы сьцьвярджаць, што за нападам на танкеры ў Аманскай затоцы стаіць іранскі бок.