«Дзёньнік калябаранткі». Як менчукі выжывалі пад нямецкай акупацыяй. Шмат архіўных ФОТА
За тры дні ад пачатку ваенных дзеяньняў на тэрыторыі СССР нямецкія войскі бесьперашкодна дайшлі да Менску. Арганізаваць эвакуацыю ўлады ня здолелі, дзясяткі тысяч сем’яў засталіся ў акупаваным горадзе. Як выжывалі так званыя «калябаранты», на якіх без разбору ляпіла кляймо савецкая прапаганда?