У Беларусі змяняюцца правілы правядзення дзяржаўных закупак
Новаўвядзенні ў заканадаўства, як разлічваюць распрацоўшчыкі новых правілаў, дазволяць пазбегнуць непразрыстых схем, звузіць поле для махлярства і зрабіць дзяржзакупкі сапраўды канкурэнтнымі.
Пра галоўныя навацыі на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун:
– Нязменнасць умоваў дагавора. Змяняць умовы на стадыі заключэння нельга. Пры любых абставінах не мяняюцца. Таксама, што істотна, не мяняецца цана дагавора, якая была адпачатаку закладзена. У сённяшнім дзеючым заканадаўстве былі пэўныя „лазейкі” пастаўшчыкоў, якімі яны карысталіся. Пасля заключэння дагавора адраза падпісвалася дадатковае пагадненне, або навязвалася змена цаны, у выніку цана магла мяняцца да трох разоў.
З 1 ліпеня таксама запрацуе сайт Дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы gias.by, які будзе скаладацца з двух блокаў. У першым размесцяцца планы закупак, працэдуры закупак, вынікі, нарматыўная база, у другім – аналітычным модулі – будзе знаходзіцца статыстыка па выніках усіх закупак.
Беларускае Радыё Рацыя