Ва Ўкраіне затрымалі кіроўцу цягача, на якім перавозіўся комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17
Намесьнік кіраўніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны Віталь Маякоў заявіў, што ўкраінская спэцслужба затрымала кіроўцу цягача, на якім перавозіўся зэнітна-ракетны комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17 у небе над Данецкай вобласьцю.