Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2019

Лідка Пякарская: Гэта будзе сапраўднае свята беларускай музычнай сцэны

0

Пра "Басовішча-2019", якое пачынаецца 19 ліпеня, Мілана Вераснёва пагутарыла з арганізатаркай Басоў Лідкай Пякарскай.

У нашай студыі шматгадовы арганізатар фестывалю „Басовішча” Лідка Пякарская. Пра „Басовішча-2019”, якое пачынаецца ў пятніцу, 19 ліпеня, з ёй пагутарыла Мілана Вераснёва.

 

РР: Першае пытанне, якія гурты будуць выступаць і чаму менавіта такі выбар?

Лідка Пякарская: З такіх гуртоў, якія паводле нас, мусілі выступіць на „Басовішчы”, гэта, вядома, Volski, „Крама”, якія, думаю, асноўныя на беларускай музычнай сцэны. Будуць BN, Naviband. З беластоцкай сцэны будзе Ilo&Friends, гэты гурт заўсёды рыхтуе цікавую новую праграму на „Басовішча”, новы малады гурт KRENA, які адмыслова падрыхтаваў больш песень па-беларуску. Можа пасля „Басовішча” яны захочуць граць па-беларуску. Хто ведае. Маем такую надзею. Будзе таксама BEZ.NOT, які яшчэ не быў на „Басовішчы”. Будуць Dzieciuki, я думаю, такі сімвал таго, чаму „Басовішча” паўставала. Можна сказаць, партызаны беларускай музычнай сцэны. Будзе „Зьніч”. Гэта будзе сапраўднае свята беларускай музычнай сцэны.

РР: Раскажы, калі ласка, пра спадарожныя мерапрыемствы.

Лідка Пякарская: Акрамя канцэртаў у пятніцу і суботу будуць адбывацца дадатковыя падзеі. І галоўныя дадатковыя падзеі адбудуцца ў суботу, 20 ліпеня, у другі дзень фестывалю. У 12.00 можна будзе паглядзець фільм у нашым кіназале „Гавораць беларусы Падляшша”, рэжысёрам якога з’яўляецца Мікола Ваўранюк. А таксама дакументальны фільм пра „Басовішча”, які некалькі гадоў таму здымала група з Нямеччыны. Таму, думаю, варта прыйсці, паглядзець тыя фільмы. І пра маладых беларусаў, якія нешта акрамя „Басовішча” рабілі. І таксама пра само „Басовішча”. І пра тое, як яго бачылі асобы, якія ўвогуле не звязаныя з фестывалем, не звязаны з беларускасцю. І яшчэ потым у 15.00, у гэтым самым месцы, у кіназале на „БАСмежжы”, адбудзецца беларуская інтэлектуальная гульня, якую рыхтуе група з Беларусі. Маем вельмі шмат ахвотных, таму, думаю, таксама будзе вельмі цікава. І думаю, самая важная дадатковая падзея ў суботу – у 17.00 на БАСмежжы” адбудзецца дыскусія пад назвай „Дыхаць чыстым паветрам. Гісторыя Басовічша”, якую будзе весці Мікола Ваўранюк. Будзем гаварыць пра тое, як „Басовішча” ўзнікала, чаму яно ўзьнікла, якія былі першыя „Басовішчы”, якая была музыка і якая цяпер музыка ў Беларусі, якая музычная сітуацыя на беларускай сцэне. Ну і таксама пра тое, як арганізацыя выглядае цяпер. Ну і напэўна будзем гаварыць пра тое, чаму гэта апошняе „Басовішча”. Таму вельмі вас запрашаю прыехаць у суботу раней і быць з намі цэлы дзень. Бо, думаю, варта апошні дзень „Басовішча” правесці разам у Борыку.

РР: Ці неяк эмацыйна адрознівалася вашая праца зараз, пры арганізацыі апошняга фестывалю „Басовішча”? Ці быў нейкі смутак? Ці ўсё ж больш сканцэнтраваліся на тым, каб фестываль зрабіць феерычным, іншым?

Лідка Пякарская: Недзе ў галаве можа і ёсць думка, што гэта апошняе „Басовішча”. Але, думаю, цяпер мы засяродзіліся проста над тым, каб зрабіць фестываль якасным. Магчыма, нас ударыць, што гэта апошняе „Басовішча” недзе ў суботу, або ў нядзелю, калі ўсё скончыцца. Будзем сядзець сабе ў Борыку і будзем разумець, што гэта сапраўды амаль канец. І думаю, тады будзе боль крыху і напэўна будзе плач. Але, думаю, гэта такія добрыя слёзы. Бо зрабілі мы вельмі шмат добрага – і для людзей, і для саміх сябе.

РР: А з тэхнічнага пункту гледжання, бо ты шмат гадоў арганізуеш сама і дапамагала таксама ў арганізацыі „Басовішча” раней, што гэтым разам інакш?

Лідка Пякарская: Я ўжо не ведаю колькі гадоў ці як валанцёр прыязджала, ці як сябра Управы БАСу. Многія гады. Так што цяжка мне нават падлічыць. Мінулыя разы крухы змянілі фармат, каб крышку памяняць музычную сцэны „Басовішча”, каб было больш музыкі не толькі беларускай, але такой, якую маладыя беларусы слухаюць. Сёлета мы падумалі, што нашай БАС-аўскай сцэнай варта аддаць гонар тым гуртам, якія прыязджалі на „Басовішча”, і з самага пачатку, і тыя, якія ўтварылся побач з „Басовішчам” – ці на конкурсах, ці пачалі спяваць па-беларуску. Мы падумалі, што гэтае апошняе „Басовішча” будзе такім урачыстым момантам для іх, для гэтай беларускай сцэны, і для таго, каб мы проста паслухалі гэтыя гурты, бо можа больш такой нагоды не будзе.

Цалкам размова:

Гутарыла Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин рассказал о реализации проектов КРТ в столице





Москва

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: С начала года более 4,7 тысячи жителей Московского региона оформили страховую пенсию в автоматическом режиме на портале госуслуг


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин рассказал о реализации проектов КРТ в столице



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Джиган

Джиган, Оксана Самойлова, Виктория Боня и другие: ТНТ раскрывает дату премьеры нового сезона реалити«Выжить в Дубае. Возвращение»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Спортсмен умер после участия полумарафоне в Москве

Новая эра соревнований: спортивный фестиваль «Игры Лидеров» пройдет 23 июня

Хоккеисты из Красногорска завоевали бронзу на чемпионате Москвы и области


Варвара Грачёва

Осталась в одиночестве: Андреева победила Грачёву и вышла в четвертьфинал «Ролан Гаррос», Медведева остановил де Минор



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Game News

I tried to recreate Marvel's Iron Man in this movie studio sim, and my version was so bad my own father stormed out of the theater



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России